Захаванне добрага зроку чалавека залежыць ад многіх фактараў. Асабліва важна правільна падабраць акулярныя лінзы.
У оптыцы «Сэлці» вы знойдзеце акулярныя лінзы наступных тыпаў:
- Аднафакальныя
- Біфакальныя
- Прагрэсіўныя
- Лінзы без дыёптрый
Лінзы аднафакальныя маюць адну аптычную зону карэкцыі для таго каб добра бачыць удалячынь, альбо паблізу, напрыклад, пры чытанні. Аднафакальныя варыянты лінзаў могуць мець адну аптычную сілу (стыгматычныя лінзы), ці два значэнні аптычнай сілы (астыгматычныя лінзы).
Біфакальныя лінзы – лінзы, якія маюць 2 аптычныя зоны. Часцей за ўсё біфакальныя акуляры становяцца неабходнымі пасля 40 гадоў, калі ў чалавека развіваецца так званая прасбіяпія. Становіцца цяжка бачыць прадметы на блізкай адлегласці. Так як выкарыстанне 2 пар акуляраў з'яўляецца не заўсёды зручным варыянтам, прымяняюцца біфакальныя лінзы. Аднак варта адзначыць, што межы паміж аптычнымі зонамі робяць знешні выгляд гэтых лінзаў менш прывабным.
Прагрэсіўныя лінзы даюць магчымасць добра бачыць на любой адлегласці. Такі варыянт лінзаў мае знешні выгляд аднафакальных, і, у адрозненне ад біфакальных, не мае выразных межаў паміж аптычнымі зонамі, што робіць гэты варыянт больш зручным і эстэтычным. Гэта адбываецца дзякуючы так званаму «калідору прагрэсіі» – плаўна пераходзячай вобласці паміж аптычнымі зонамі.
Лінзы без дыёптрый, або PLANO лінзы, не выкарыстоўваюцца для карэкцыі зроку, асноўнае іх прызначэнне медыцынскае ці касметычнае. Адной с разнавіднасцяў PLANO лінзаў з'яўляюцца сонцаахоўныя лінзы.
Навінкі ад оптыкі «Сэлці»
Сонцаахоўныя акуляры з дыёптрыямі
Кампанія «Сэлці» прапануе новы варыянт лінзаў для тых, хто хоча засцерагчы свае вочы ад сонца і добра бачыць. Сонцаахоўныя акуляры з дыёптрыямі – гэта ўнікальнае спалучэнне акуляраў для карэкцыі зроку, а таксама акуляраў для засцярогі ад ультрафіялету. Вы спакойна можаце насіць гэтыя акуляры ў сонечнае надвор'е і добра бачыць на розных адлегласцях.
Лінзы для аховы ад сіняга святла
З развіццём высокіх тэхналогій з'яўляюцца новыя небяспекі для здароўя. Папулярныя LED лямпы, якія распаўсюджаны пры асвятленні камп'ютэрных экранаў, экранаў тэлевізараў, а таксама вулічным асвятленні выпраменьваюць хвалі сіняга колеру, якія ўплываюць не толькі на вочы чалавека, але і на яго агульнае самаадчуванне.
Новыя лінзы Blue Cut UV420 ад кампаніі Unika – гэта ўнікальныя лінзы, якія засцерагаюць вочы ад шкоднага сіняга святла пры ўздзеянні ўльтрафіялетавых прамянёў. А таксама пры працы за кампьютэрам і праглядзе тэлевізара.