Праверка зроку

Праверка зроку – важная працэдура, якая дапаможа захаваць вашыя вочы здаровымі. Калі вы ставіцеся да свайго зроку дастаткова ўважліва і сочыце за станам сваіх вачэй, вам неабходна праходзіць дыягностыку мінімум 1 раз у год. Дзякуючы своечасоваму абследванню можна на ранняй стадыі выявіць праблему.

Комплексны агляд

Для захавання здароўя вачэй і папярэджання хвароб оптыка «Сэлці» прапануе прайсці комплексны агляд зроку ў прафесійных медыцынскіх кабінетах.

Комплексны агляд уключае ў сябе наступныя працэдуры:

  1. Апытанне пацыента. Збор скаргаў.
  2. Праверка зроку без карэкцыі. Ацэнка акуляраў пацыента (пры іх наяўнасці).
  3. Аўтарэфрактаметрыя (вызначэнне рэфракцыі вока).
  4. Вымярэнне ўнутрывочнага ціску (у індывідуальным парадку).
  5. Агляд у шчыліннай лямпе.
  6. Агляд вочнага дна.
  7. Подбор неабходнай карэкцыі.
  8. Выпіска рэцэпта.
  9. Рэкамендацыі ўрача.

Кошт комплекснага агляду складае 29,00 руб.

Прэйскурант на медыцынскія паслугі оптыкі «Сэлці»

Першасны комплексны прыём афтальмолага з падборам акуляраў 29,00 руб.

Першасны комплексны прыём афтальмолага з падборам акуляраў без пнеўматанаметрыі (вымярэнне ўнутрывочнага ціску) 25,80 руб.

Паўторны комплексны прыём афтальмолага з пнеўматанаметрыей (вымярэнне ўнутрывочнага ціску) 22,00 руб.

Паўторны комплексны прыём афтальмолага без пнеўматанаметрыі (вымярэнне унутрывочнага ціску) 18,80 руб.

Подбор кантактных лінзаў (паўторны на працягу 2-ух месяцаў) 15,00 руб.

Пнеўматанаметрыя (вымярэнне ўнутрывочнага ціску) 3,20 руб.

Аўтарэфрактакератаметрыя (бескантактавы метад дыягностыкі, з дапамогай якога аўтаматычна вызначаюцца парушэнні рэфракцыі вока) 5,00 руб.

Біямікраскапія (дыягностыка сятчаткі вачэй) 3,20 руб.

Афтальмаскоп (даследванне вочнага дна) 5,30 руб.

Урачы-афтальмолагі

Здольнасць афтальмолага паставіць правільны дыягназ залежыць ад яго прафесійнай падрыхтоўкі, вопыту, а таксама ад выкарыстаных працэдур праверкі. Менавіта таму мы прапануем скарыстацца паслугамі ўрачоў першай і вышэйшай катэгорыі.

Антонік Алена Гендрыкаўна
урач-афтальмолаг першай катэгорыі

Галась Алена Філіпаўна
урач-афтальмолаг першай катэгорыі

Гальцэва Ларыса Іванаўна
урач-афтальмолаг першай катэгорыі

Голуб Алена Іванаўна
урач-афтальмолаг першай катэгорыі

Дзёміна Ала Уладзіміраўна
урач-афтальмолаг першай катэгорыі

Ляховіч Ірына Іванаўна
урач-афтальмолаг першай катэгорыі

Масько Наталля Васільеўна
урач-афтальмолаг першай катэгорыі

Пракопік Вольга Вацлаваўна
урач-афтальмолаг першай катэгорыі

Семчанка Аля Мікалаеўна
урач-афтальмолаг першай катэгорыі

Скаўронская Лізавета Васільеўна
урач-афтальмолаг вышэйшай катэгорыі

Халупка Таццяна Георгіеўна
урач-афтальмолаг першай катэгорыі

 

Абсталяванне

Перавагай агляду ў нашых медыцынскіх кабінетах з'яўляецца, у першую чаргу, прымяненне прафесійнага медыцынскага абсталявання.

Праектар знакаў – спецыяльны прыбор з галагенавай лямпай і дыстанцыйным пультам кіравання, з дапамогай якога ўрач мае магчымасць праводзіць тэсты рознага выгляду: тэсты для вызначэння вастрыні зроку, тэсты для выяўлення астыгматызму, тэсты для ўдакладнення сферычнага кампанента і інш. Менавіта дзякуючы гэтаму прыбору можна з дакладнасцю вызначыць, якія праблемы са зрокам ёсць у пацыента.

Аўтарэфрактометр – прыбор, які дазваляе вызначыць рэфракцыю вачэй. З дапамогай аўтарэфрактометру праводзяць даследванні органа зроку на наяўнасць астыгматызму, міапіі і іншых паталогій.

Пнеўматанометр – прыбор для вымярэння ўнутрывочнага ціску. Адносіцца да бескантактавага метаду даследавання, што выключае верагоднасць траўмы вачэй.

Шчылінная лямпа – прыбор, дзякуючы якому можна дыягнаставаць розныя паталогіі чалавечага вока.

Афтальмаскоп – прыстасаванне, з дапамогай якога ўрач дае ацэнку стану сятчаткі вачэй, рагавіцы, крышталіка вока, вочнага дна.

Перыядычная праверка зроку – гэта магчымасць выявіць хваробу на ранняй стадыі ўзнікнення. Клапаціцеся пра здароўе вачэй разам з оптыкай «Сэлці»!

Напісаць нам

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

Настроить