Кантактныя лінзы – спосаб карэкцыі зроку, які адрозніваецца большай зручанасцю і камфортам
Кантактныя лінзы – гэта выдатная альтэрнатыва акулярам. У жадаючых насіць лінзы вельмі часта ўзнікаюць пытанні: як доўга да іх прывыкаць, ці зручна насіць і інш. Для таго каб канчаткова вызначыцца з выбарам такога спосабу карэкцыі зроку, неабходна звярнуцца да прафесійнага афтальмолага. Часта зручнасць нашэння лінзаў залежыць ад таго, наколькі правільна яны падабраныя.
У чым перавага кантактных лінзаў?
- зручнасць прымянення і нашэння;
- адсутнасць якіх-небудзь скажэнняў прадметаў, памеры і формы прадстаўляюцца практычна сапраўднымі, у адрозненне ад акуляраў, якія могуць скажаць вобраз;
- захоўваецца перыферыйны зрок;
- магчымасць актыўна займацца спортам;
- адсутнасць праблем пры дрэнных умовах надвор'я, кроплі дажджу, снег не трапляюць на лінзы;
- зручныя ў выпадках, калі карэкцыя зроку для кожнага вока мае рознае значэнне.
Па выкарыстанні матэрылу адрозніваюць мяккія і цвёрдыя лінзы. Яны могуць прымяняцца для дзённага і бесперапыннага нашэння. А таксама выкарыстоўваюцца кантактныя лінзы аднадзённыя, якія з'яўляюцца найбольш бяспечным і зручным варыянтам.
Па прызначэнні кантактныя лінзы дзеляцца на лінзы аптычныя, прызначаныя для карэкцыі зроку, і касметычныя. Касметычныя лінзы могуць выкарыстоўвацца як для паляпшэння зроку, так і з мэтай змяніць колер вачэй.