Паскораны выраб акуляраў
У оптыцы «Сэлці» прадугледжаны наступныя дадатковыя паслугі:
- паскораная зборка акуляраў па індывідальных рэцэптах;
- паскораны рамонт.
Сама паслуга мае надбаўкі: 50% да кошту работы майстра, калі дадзены від паслуг ажыццяўляецца на працягу 2 гадзін з моманту заказу. Калі ваш заказ выконваецца на працягу сутак, то надбаўка будзе складаць 30%.
Надбаўкі не распаўсюджваюцца на дадатковыя дэталі. Вы даплочваеце толькі за працу майстра!
Вырабіць акуляры можна па наступных адрасах:
- Гродна, вул. Горкага, 24
+375 152 44-30-77 - Гродна, вул. К. Маркса, 25
+375 152 75-60-81
Выраб складаных акуляраў
Для аматараў вытанчанасці і элегантнасці кампанія «Сэлці» прапануе варыянт вырабу складаных паўабадковых і безабадковых акуляраў:
- аправы на ўтулках;
- аправы на шрубах;
- аправы паўабадковыя (на лёсцы).
Выраб такіх відаў акуляраў – працэс працаёмкі і складаны. Спачатку майстар на высокатэхналагічным абсталяванні з нарыхтовак выточвае лінзу. Яе форма падбіраецца індывідуальна. Працэс вырабу лінзаў цалкам аўтаматызаваны, што выключае магчымасць пашкоджання, а таксама няправільнага вырабу. Затым майстар уручную збірае ўсе неабходныя дэталі.
У оптыцы «Сэлці» вы зможаце вырабіць акуляры любога віду і формы, усе матэрыялы падбіраюцца індівідуальна пад кожны заказ.